вторник, 13 марта 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: «У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя»

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
«У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя»
Mar 12th 2012, 21:02

Министерство культуры Беларуси

«У Мінгарвыканкам не звярталіся за дазволам на канцэрты, якія былі адмененыя»

Вчера в 0:02Источник: пресс-релиз
Темы: Рок-салідарнасць

Актывісты грамадзкай кампаніі «Рок-салідарнасць» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на свой зварот адносна сітуацыі з адменай канцэртаў беларускіх гуртоў. У адказе гаворыцца, што арганізатары не звярталіся па дазволы на канцэрты.

У адказе за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Медведзева С.В. паведамляецца, што Мінгарвыканкам не атрымоўваў на ўзгадненне паперы па канцэртам, якія не адбыліся. Упраўленне культуры Мінгарвыканкама таксама не валодае інфармацыяй аб спісах беларускіх музыкаў з інфармацыяй па абмежаванні іх канцэртнай дзейнасці.

Дадзены адказ рыхтаваў начальнік аддзела па справах мастацтваў Анцыповіч У.В.. Менавіта ён падпісвае ўзгадненні на культурна-масавыя мерапрыемствы ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама. «Спадар Анцыповіч, як ніхто іншы ведае, што дазволы, на адмененыя канцэрты былі. Як адзін з доказаў таго — ўзгадненне канцэрту 11 лютага 2012 года гурта „Крамбамбуля", падпісанае спадаром Анцыповічам», — кажуць у заяве актывісты «Рок-салідарнасці». Свае словы яны пацьвярджаюць разасланымі ў СМІ копіямі ўзгаднення канцэрту «Крамбамбулі», а таксама адказа з упраўлення культуры.

Грамадзкая кампанія «Рок-салідарнасць» заклікае аматараў беларускай музыкі далучацца да кампані па адмене так званых «спісаў забароненых музыкаў», а таксама да папулярызацыі беларускай музыкі. Калі вы жадаеце далучыцца, альбо маеце ідэі па падтрымцы беларускіх музыкаў, звяртайцеся на e-mail: rok.salidarnasc@gmail.com

Ещё в разделе

Комментарии:


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий