Папулярны бярозаўскі рок-гурт :B:N: амаль скончыў працу над трэцім студыйным альбомам пад працоўнай назвай «Крок за крокам!». У сувязі з гэтым музыкі вырашылі прэзентаваць слухачам сінгл, у які ўвайшлі дзве песні: «Зрабі сябе сам» і «Мой шалёны дзень».
Па словах саміх музыкаў, альбом «Крок за крокам!» стане вынікам іх творчасці за перыяд з 2007 па 2011 год. «Матэрыял атрымаўся дастаткова разнастайны, да гэтага мы і імкнуліся, — адзначае лідар гурта Алесь Лютыч. — Бо :B:N: — гэта „Бяз yазвы", таму прынцыповых абмежаванняў вырашылі не прытрымлівацца».
Сам альбом «безназоўныя» прэзентуюць на пачатку восені. А 19 красавіка у мінскім клубе Re:Public адбудзецца канцэртная прэзентацыя сінгла гурта. Паслухаць і cпампаваць яго можна будзе ўжо 4 красавіка на старонцы гурта на MySpace.
Комментариев нет:
Отправить комментарий