четверг, 10 мая 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: BosaeSonca выступіць на нямецкім фэсце Singetreffens

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
BosaeSonca выступіць на нямецкім фэсце Singetreffens
May 10th 2012, 09:12

BosaeSonca

BosaeSonca выступіць на нямецкім фэсце Singetreffens

Сегодня в 12:12 пресс-релизТемы: BosaeSonca

Гурт BosaeSonca у другі раз выступіць на фэсце Singetreffens у Германіі. Міжнародны фестываль Singetreffens штогод збірае музыкантаў з розных краін свету. Упершыню гэты фэст BosaeSonca наведалі ў 2010-м годзе, выступіўшы там сумесна з фолк-гуртом Машы Яр — Hoha-Band.

У гэтым годзе BosaeSonca будзе адзіным прадстаўніком ад Беларусі на Singetreffens, які пройдзе з 16 па 20 траўня ў мястэчку Lutzensommern. Невялікія нямецкія гастролі малады мінскі гурт працягне канцэртам у горадзе Geretsried. Там, у клубе Hinterhalt 23 мая адбудзецца сумесны канцэрт BosaeSonca з нямецкім гуртом d'Housemusi.

Па словах музкаў гурта BosaeSonca, гастролі заўсёды зараджаюць новай энергіяй і даюць імпульс да працы, але самым важным для музыкі з'яўляецца прызнанне ў сябе дома.

«Я бачу за першасную мэту для BosagaSonca быць патрэбнымі ў Беларусі і беларусам, — кажа лідэр каманды Алесь Кот-Зайцаў, — Мы цяпер часцяком бываем за мяжой і з канцэртамі і па іншых справах, але ў мяне зараз ёсць яскравае адчуванне ўпэўненага голасу, якім мы можам сказаць сваё слова ў беларускай музыцы. І я чамусці веру, што сярод тых, хто гэтае слова захоча пачуць будуць у першую чаргу самі беларусы».

Па вяртанні дадому, гурт вернецца да актыўнай працы над сваім дэбютным альбомам. Кружэлку BosaeSonca анансуюць восенню 2012-га года. Перад афіцыйным паўнафарматным рэлізам, публіку чакае некалькі сінглаў ад гурта. Паралельна з працай над альбомам BosaeSonca працуюць і над вялікай акустычнай праграмай са струнным квартэтам. Бліжэйшы выступ гурта беларускі слухач можа ўбачыць у ТВ-фармаце. 12 мая ў эфіры тэлеканала СТВ BosaeSonca выступяць у тэлеперадачы «Зорны рынг», дзе пазмагаюцца за званне лепшых з народнай артысткай Беларусі Інай Афанасьевай.

Ещё в разделе

Комментарии:

MP3-презентации


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий