четверг, 31 мая 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Госцем адборачнага канцэрту «Бардаўскай восені» стане Паліна Рэспубліка

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Госцем адборачнага канцэрту «Бардаўскай восені» стане Паліна Рэспубліка
May 31st 2012, 07:13

Паліна Рэспубліка

Госцем адборачнага канцэрту «Бардаўскай восені» стане Паліна Рэспубліка

Сегодня в 10:13Фото: Валентин Хасеневич
Темы: Бардаўская восень, Паліна Рэспубліка

17 чэрвеня ў мінскай кавярні «Піўная гісторыя» адбудзецца адборачны канцэрт на фестываль «Бардаўская восень 2012». Прыём заявак на ўдзел працягваецца да 10 чэрвеня.

11 чэрвеня, адразу пасля сканчэння прыёму заявак ад канкурсантаў, на Ultra-Music пачнецца інтэрнэт-галасаванне за лепшую конкурсную песню «Бардаўскай восені 2012». Пераможца галасавання трапіць на фэст аўтаматычна. Астатніх удзельнікаў фэсту, які традыцыйна адбудзецца напрыканцы кастрычніка ў Бельску Падляшкім (Польшча), падчас адборачнага канцэрт абярэ кваліфікаванае журы.

Традыцыйна на канцэрце выступяць усе канкурсанты фестывалю і адмыслова запрошаны госць. Сёлета ею стане Паліна Рэспубліка, якая распачала сваю сцэнічную дзейнасць менавіта з перамогі на фестывалі «Бардаўская восень» у мінулым годзе.

Прыём заявак на фестываль «Бардаўская восень 2012» працягваецца. У адборы ўзяць удзел можа беларускамоўны выканаўца, які падрыхтуе сольны альбо акустычны выступ у складзе свайго гурта. Заяўкі ў выглядзе анкеты ўдзельніка, фотаздымка і дэма-запісу прымаюцца на паштовую скрыню adbor@vosien.org да 10 чэрвеня.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Адборачны канцэрт фестывалю «Бардаўская восень 2012»

Пивная история. Минск, 1-й Загородный переулок, 20 (бизнес-центр Silver Tower, ст. м. «Молодежная»)

Ещё в разделе

Комментарии:

MP3-презентации


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий