среда, 9 мая 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Vinsent робіць крок наперад у новым сінгле

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Vinsent робіць крок наперад у новым сінгле
May 9th 2012, 08:13

Vinsent

Vinsent робіць крок наперад у новым сінгле

Сегодня в 11:13Источник: пресс-релиз
Фото: Ксюша Протасеня
Темы: Vinsent

Vinsent прэзентуе сінгл і анансуе кліп «Ні кроку назад», падрыхтаваны адмыслова да вялікага канцэрту ў клубе Re:Publiс, які адбудзецца 9 траўня.

«Ні кроку назад» — гэта першая студыйная праца запісаная з жывым складам, з якім Vinsent ужо паспеў даць шмат канцэртаў у Беларусі і за мяжою, выдаць шэсць канцэртных кліпаў і «Жывы DVD».

Да таго ж песня «Ні кроку назад» стала саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба». Падчас працы над фільмам Андрэй Курэйчык, сцэнарыст і мастацкі рэжысёр праекту, асабіста прапанаваў Vinsent'у, які зняўся ў фільме, на гэтую песню зняць кліп.

«Андрэю Курэйчыку я паказаў песню яшчэ восенню ў дэма варыянце, і ён сказаў, што яна абавязкова павінна стаць саўдтрэкам, бо перадае эмацыйна ўсё тое, што Курэйчык закладаў і бачыць у фільме, таму яшчэ да заканчэння працы над песняю і фільмам, мы мелі падрыхтаваны макет кліпа», — узгадвае Vinsent.

Першымі ўбачаць кліп усе наведвальнікі канцэрту, які адбудзецца 9 траўня ў клубе Re:Publiс. Пасля прэзентацыі на канцэрце кліп з'явіцца ў інтэрнэце.

«Я задаволены працаю, задаволены вынікам, бо песня сапраўды атрымалася шчырай і яскраваю. „Ні кроку назад", як мне здаецца, добра адлюстроўвае не толькі мае адчуванні і настроі, але і настрой фільму „Вышэй за неба". Кожны хто яе пачуе, хочацца каб адчуў нешта сваё, жыццё і атмасферу „гораду сонца", тэму „кахання і здрады", праблему „свабоды і няволі". У песні ёсць лёгкае дэпрэсіўнае адценне, стан пошуку жыццёвага выйсця, але гэты стан пранікнёны рамантызмам, які мы павінны захоўваць ня гледзячы на вонкавыя праблемы і пэўныя цяжкасці», — каментуе Vinsent.

Удзел у канцэрце 9 траўня прыме Саша Захарык, адна з лепшых вакалістак Беларусі, а таксама малады беларускамоўны рэпер Gleboki Smak, які ў гэтым годзе быў прызнаны лепшым фрыстайлерам Беларусі па версіі прэміі «Street Awards 2011».

Ещё в разделе

Комментарии:

MP3-презентации


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий