среда, 2 мая 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Гурт «Дрыгва» запісвае другі альбом

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Гурт «Дрыгва» запісвае другі альбом
May 2nd 2012, 07:50

Дрыгва

Гурт «Дрыгва» запісвае другі альбом

Сегодня в 10:50Темы: Дрыгва

Магілеўскі гурт «Дрыгва» запісвае другі альбом пад назвай «Ланцугі мінулых стагоддзяў».

Музыкі граюць разам с 2007 года. У 2009 годзе выйшла першае дэма гурта, а яшчэ праз год з'явіўся першы паўнафарматнік — «Сын магутнага Рода».

«Адносна розніцы паміж альбомамі магу сказаць, што яна будзе невялікай, — кажа музыка „Дрыгвы" Віталь Беразоўскі. — Мы ўлічвалі пажаданні слухачоў у сваіх апытаннях – большасць пажадала не праводзіць нейкія карэнныя змены. Таму і альбом напісаны ў стылі дэбютніка. Мы не будзем адыходзіць ад сваіх прынцыпаў. Патрыятызм, гісторыя краю, традыцыі, павага продкаў — усё гэта будзе адлюстроўваць музыка і беларускамоўная лірыка… Таксама мы плануем прадставіць слухачам адзін кавер».

Ідэі для другога альбому з'явіліся ў музыкаў даўно, але шчыльная праца пачалася толькі з сярэдзіны зімы. Меркавана, альбом будзе налічваць 11-12 трэкаў, рэліз плануецца зрабіць у канцы лета. Альбом запісваецца на асабістай студыі гурта ў Магілёве. Выдаваць працу паган-металічнага гурта будзе маскоўскі лэйбл «Soandage».

«Паганства для нас — гэта адлюстраванне прыналежнасці да беларускіх каранёў, увасабленне гонару за Айчыну, прапаганда нацыянальных традыцый, — тлумачыць Віталь. — Каб звязаць сучаснасць краіны і гісторыю, мы вырашылі звярнуцца да паганства, паколькі яно можа найбольш яскрава гэта перадаць. У меньшай ступені мы ўспрымаем яго як рэлігію».

Пасля выхаду у свет «Ланцугоў мінулых стагоддзяў» музыкі плануюць зрабіць невялічкі тур у яго падтрымку па Беларусі і гарадам суседніх краін. Таксама у планах застаецца запіс афіцыйнага відэа, але пакуль «Дрыгва» у пошуках людзей з цікавымі задумамі, якія змаглі б увасобіць іх у жыцце.

Комментарии:


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий