Мінскі панк-рок-гурт «Завулак Vinny Stigm'ы» прэзентуе кліп на песню «Бягомль».
«Мы з сябрамі тусілі ў Бягомлі, наздымалі нечага, апрацавалі, і вось што атрымалася. Бягомль уразіў сваёй архітэктурай: старадаўнія вежы касцёлаў, прыгожыя ўнутраныя дворыкі, брук, каналы — такому хараству пазайздросціў бы нават Бруге, славуты фламандскі сярэднявечны горад», — жартуюць музыкі гурта.
Бліжэйшы выступ «Завулка Vinny Stigm'ы» адбудзецца 15 траўня ў паб-клюбе «Графіці».
Комментариев нет:
Отправить комментарий