понедельник, 14 мая 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Пачаўся прыём заявак на ўдзел у «Бардаўскай восені 2012»

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у «Бардаўскай восені 2012»
May 14th 2012, 14:00

Бардаўская восень
Сегодня в 17:00Источник: пресс-релиз
Темы: Бардаўская восень

Фестываль беларускамоўнай акустычнай музыкі «Бардаўская восень» распачынае прыём заявак на ўдзел у кокурснай частцы фэсту.

Перанесьці адборачны тур на травень-чэрвень арганізатары «Бардаўскай восені», Звяз Беларускай Моладзі, вырашылі з тэхнічных прычынаў. Сам жа фэст традыцыйна пройдзе на Беласточчыне ў Польшчы напрыканцы кастрычніка.

З 14 траўня на скрыню adbor@vosien.org прымаюцца заяўкі на ўдзел у адборачным туры фестываля. Заяўка складаецца з анкеты ўдзельніка, фотаздымка і дэма-запісу. Дасланы запіс возьме ўдзел у адмысловым інтэрнэт гіт-парадзе «Бардаўскай восені», што пройдзе сёлета на Ultra-Music. Пераможца інтэрнэт-галасавання трапляе на фестываль у Польшчу аўтаматычна. Астатнія ж удзельнікі фэсту будуць вызначаныя прафесійным журы на адборачным канцэрце ў Менску. Канцэрт пройдзе 17 чэрвеня ў кавярні «Піўная гісторыя».

У адборы на фэст могуць узяць удзел выканаўцы любой стылістычнай накіраванасьці. Адзіным крытэрам удзелу ў «Бардаўскай восені» з'яўлянцца беларускамоўнасьць выконваемых песень і бардаўскі, альбо unplugged-фармат выступлення. Заяўкі будуць прымаца да 10 чэрвеня. Пераможца інтэрнэт-галасавання, якое стартуе 11 чэрвеня, будзе абвешчаны на адборачным канцэрце ў Менску.

Пераможцы адборачнага туру напрыканцы кастрычніка выступяць з фестывальнай сцэны ў конкурснай праграме «Бардаўскай восені 2012». Фэст традыцыйна пройдзе ў Польшчы, у гарадку Бельск Падляшкі і навакольных мястэчках. Пераможцы конкурснай праграмы «Бардаўскай восені 2012» атрымаюць каштоўныя ўзнагароды.

Спампаваць анкету ўдзельніка

Ещё в разделе

Комментарии:

MP3-презентации


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий