Мінскі гранж-гурт «Мутнаевока» зняў свой першы відэакліп. Для дэбютнага відэа была абраная песня «Саўндтрэк».
«Назва вiдэатрэка iранiчна адлюстроўвае яго сюжэтную лінiю: цi то дзяўчына, цi то хлопец рыхтуе аб'ектыў камеры, каб зняць пляцоўку, дзе адбываюцца музычныя падзеi, — распавядаюць музыкі гурта. — Напрыканцы роліка апынулася, што гэта былi ўсяго толькi гульнi ў розныя ролi з самiм сабой».
Кліп увойдзе у новы максі-сінгл гурта. Сінгл атрымае назву «Ліхаманка». Яго запіс ідзе ў дадзены момант на студыі «ОСМОС». Канцэртная прэзентацыя максі-сінглу запланаваная на 2 чэрвеня ў клубе Re:Public.
Комментариев нет:
Отправить комментарий