пятница, 27 апреля 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Берасцейскі гурт Sciana запісвае новы альбом

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Берасцейскі гурт Sciana запісвае новы альбом
Apr 27th 2012, 10:44

Sciana

Берасцейскі гурт Sciana запісвае новы альбом

Сегодня в 13:44Фото: Анна Юнхова
Темы: Sciana

Берасцейскі гурт Sciana зараз дае некалькі канцэртаў у гарадах Беларусі. А хутка музыкі «знікнуць» на нейкі час. Плануецца, што маўчанне гурта ў роднай краіне працягнецца да канца года.

«Мы знікаем на нейкі час з беларускай сцэны, — кажа вакаліст і гітарыст гурта Павел Прохараў. — Адыграем гэтыя канцэрты, а потым будзем рабіць новую праграму і запісваць альбом. Гэта наша асноўная мэта. Складана сказаць, наколькі гэтая праца будзе кардынальна адрознівацца ад таго, што рабілі раней. Але мы ўсю новую праграму рыхтуем разам з электроннымі музыкамі, яны будуць дапамагаць нам сэмпламі. Мне здаецца, што гэты матэрыял будзе адрознівацца ад таго, што чулі нашыя слухачы раней. Гэта будзе новая Sciana».

Па словах музыкаў, яны вырашылі прытрымлівацца драйвовай музыкі, але адна ці дзве кампазіцыі на альбоме будуць лірычнымі. Плануецца, што альбом выйдзе напрыканцы года.

«Ёсць розныя варыянты, дзе яго запісваць, — кажа Павел. — Але мне здаецца, што звадзіць яго і рабіць мастэрынг будуць нашыя сябры з Украіны. Нам падабаецца, як яны гэта робяць, падабаецца тое, што атрымліваецца. Дарэчы, у апошні час мы вельмі актыўна рэпетуем, бо робім новую праграму, рыхтуем альбом. Мне так здаецца, што ў хуткім часе да нас далучыцца яшчэ адзін удзельнік, які будзе рабіць электронныя падклады».

Плануецца, што ў альбом войдзе 10-12 трэкаў. Большая яго частка ўжо адрэпетаваная, але пакуль музыкі не выконваюць большасць з гэтых песен. Пасля канцэртаў у Беларусі ўдзельнікі Sciana нарэшце засядуць у студыі.

«У нас не так шмат часу, каб ездзіць па канцэртах і рыхтаваць альбом, — тлумацычь Павел. — Але мы не адмаўляемся ад канцэртаў за мяжой. Нам заўседы прыемна выступаць там для мясцовых слухачоў. Гэта цікава, прыемна і важна і для нас, і для іх. А вось у Беларусі нейкай зацікаўленасці да нас няма. Атрымліваецца так, што падабаецца ўсім, але ніхто не ходзіць на канцэрты. Мабыць, прычына ў тым, што мы не робім шаблонаў. Мы граем такую музыку, якой мы яе адчуваем. Тут няма камерцыі. Мабыць, гэта і есць фактар: мы не робім так, каб „схавал піпл"».

Ещё в разделе

Комментарии:

MP3-презентации


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий