среда, 25 апреля 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Sciana і «Роллікс» едуць у сумесны тур па Беларусі

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Sciana і «Роллікс» едуць у сумесны тур па Беларусі
Apr 25th 2012, 12:21

Sciana

Sciana і «Роллікс» едуць у сумесны тур па Беларусі

Сегодня в 15:21Источник: Будзьма!Фото: Zhanna Deyneka
Темы: Sciana, Роллікс

Беларускі гурт Sciana і ўкраінскі «Роллікс» адпраўляюцца ў сумесны тур па гарадах Беларусі. Ён распачнецца 26 красавіка бясплатным канцэртам у мінскім клубе «Юла».

Музыкі пазнаёміліся ў 2011 годзе на сцэне клуба ў Хмяльніцкім, і ў хуткім часе іх знаёмства перарасло ў сяброўства. Аднойчы ўзнікла ідэя запісаць сумесны трэк, які займеў назву «Беларусь-Украіна» і які можна будзе пачуць падчас туру.

«Нам заўсёды прыемна наведваць суседнюю Украіну, — кажа вакаліст Sciana Павел Прохараў. — У нас шмат сяброў па той бок мяжы, і ідэя стварэння песні ўзнікала даўно, а сустрэўшы хлопцаў з „Роллікс", мы вырашылі запісаць песню пра нашае міжнароднае сяброўства. Мы ўпэўненыя, што для сапраўднага кахання і сяброўства не існуе межаў і кіламетраў! Мы ў гэта верым!»

Украінскі гурт не дэбютуе на беларускай сцэне. Летась яны ўзялі ўдзел у рок-фэстах «БУГаРОК» (Берасце) і «Тры шурупы» (Горадня). «У нас засталіся толькі прыемныя ўражанні! Было цёпла і драйвова, — кажа Зміцер Ігнатаў з гурта „Роллікс". — Нам надзвычай цікава было наведаць Беларусь — шмат чулі, шмат ведалі, але да гэтага не даводзілася тут бываць. З энтузіязмам і радасцю едзем да вас зноў і, спадзяюся, прыедзем і ў пяты, і ў дваццаты раз».

Расклад туру:

  • 26.04 — Мінск, клуб «Юла» — уваход вольны!
  • 27.04 — Гародня, Міжнародны байк-фэст «Хавайся ў бульбу!»
  • 28.04 — Віцебск, бітлз-клуб «Чердачок»
  • 29.04 — Брэст, клуб City

[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий