четверг, 12 апреля 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Гурт HandmadE запісаў дэбютны альбом (+спампаваць)

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Гурт HandmadE запісаў дэбютны альбом (+спампаваць)
Apr 12th 2012, 07:55

HandmadE

Гурт HandmadE запісаў дэбютны альбом (+спампаваць)

Сегодня в 10:55Источник: пресс-релиз
Фото: Maryna Lee
Темы: HandmadE

Гурт HandmadE прадстаўляе на інтэрнэт-партале Tuzin.FM свой першы студыйны альбом «DEMO. The music from unfreedom».

Ідэя стварыць гурт зьявілася ў двух беларускіх журналістаў Яўгена Валошына і Глеба Лабадзенка пяць год таму, калі яны адпачывалі ў Італіі. Паводле іх задумы, гэты праект мусіў стаць годнай альтэрнатывай той музыцы, якая прадукуецца на тэлешоў кшталту «Фабрыкі зорак» і гучыць на айчынных FM-cтанцыях. «Гэта выглядала напачатку на вар'яцкі плян. Але мы вырашылі не адмаўляецца ад ідэі, нават калі адыйшлі ад сонечнага ўдару. Вырашальную ролю ў рэалізацыі нашай задумы адыграў Андрэй Маркуц, які пагадзіўся далучыцца да нашага праекту», — распавядае Яўген Валошын. Канчаткова HandmadE сфармаваўся, як жывы гурт, калі да яго далучылася рытм-сэкцыя ў асобах Івана Махновіча і Ціхана Золатава. Партыю акардыёна выконваў віртуоз Макс Квяткоўскі, які пасля адгадаваў бараду і цалкам сышоў у праграмаванне. Яго замяніў шоўмен Уладзімір Пыльчанка.

Тэксты да асноўных хітоў стварыў Глеб Лабадзенка, які ў якасці паэта-перакладчыка пасупрацоўнічаў з Дакотай, Аляксандрам Рыбаком, Максам Лорэнсам, гуртом «Cтокс» ды іншымі. «Свае вершы, якія гучаць у песнях HandmadE, я пісаў канкрэтна для гэтага альбому. Прычым ствараліся яны ў розных краінах, у самым розным антуражы», — распавядае Глеб. Так, напрыклад, «Вуліца-дым» напісалася ў часе глыбокай душэўнай тугі аўтара, у Мінску. Твор «Толькі разам» быў прыдуманы ў варшаўскім гатэлі Felix. «Там, дзе лета бывае кароткім…» — у аўтобусе «Прага-Парыж», калі Лабадзенка і Валошын рабілі сэрыю рэпартажаў з Заходняй Эўропы. З песняй «Сёньня ўвечары» — наогул асобная гісторыя. Яўген і Глеб задумалі яе, як беларускі «мядляк» і першае яе выкананне адбылося на танцах у дзіцячым летніку ў Старадарожскім раёне. Менавіта дзеці і настаялі на тым, каб гэты трэк быў абавязкова ўключаны ў будучы студыйны альбом.

У сваёй творчасці HandmadE спалучыў шматлікія стылёвыя эксперыменты — як у моўным, так і музычным плане. У песнях гучыць беларуская, расійская і ангельская мовы, а жанравы спектр кампазіцый сягае ад індзі-року і рэгі да акустычнага тэхна. Запісваліся песні для альбому паступова — на тыя сродкі, што меліся ў кішэнях. Таму на старонцы рэлізу змяшчаецца адпаведная пазнака пра тое, што кожны трэк каштаваў не больш за 50 даляраў. Тым не менш, запісам музыкі засталіся задаволенымі, хоць і выдатна разумеюць, што няма межаў для самаўдасканалення. Праўда, айчынныя FM-станцыі музыку HandmadE не прынялі. «Як толькі былі зроблены першыя трэкі, мы паспрабавалі прасунуць іх на беларускія станцыі. Але — хрэн! У пераважнай большасці кампазіцыі расцэньваліся як „нефармат"», — кажа Яўген.

Праўда, зусім іншыя адносіны склаліся ў гурта з тэлебачаннем. Анатоль Вечар зняў ім за адзін дзень відэакліп на песню «Вуліца-дым». Яшчэ адзін кліп, мульцяшны, зрабіла для гурта фатограф Інга Купчына — каханне юнацтва аднаго з музыкаў. Да ўсяго гурт неаднаразова клікалі на тэлеканал АНТ, дзе апошнім разам ім нават уручылі дыплём за «Песню году».

Стваральнікі HandmadE мысьляць далей. Цяпер яны думаюць даставіць свой альбом спявачцы Мадоне ды прадусару Цімбалэнду. Праўда, як жартуе Яўген Валошын, ён забуксаваў па дарозе ў Амерыку. Цяпер музыка часова жыве ў Коста-Рыцы. У сувязі з гэтым, жывая прэзентацыя «DEMO. The music from unfreedom» пакуль не прадбачыцца. Затое ёсць выдатная магчымасць паслухаць і спампаваць HandmadE.

Ещё в разделе

Комментарии:

MP3-презентации

<p><a href="http://top.mail.ru/jump?from=443411"><img src="http://d4.cc.b6.a0.top.mail.ru/counter?js=na;id=443411" style="border:0;" height="1" width="1" alt="Рейтинг@Mail.ru" /></a></p>

[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий