четверг, 19 апреля 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Выйшаў дэбютны альбом гурта «Кальмары»

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Выйшаў дэбютны альбом гурта «Кальмары»
Apr 19th 2012, 06:43

Кальмары

Выйшаў дэбютны альбом гурта «Кальмары»

Сегодня в 9:43Источник: Еврорадио
Темы: Кальмары

Бярозаўскі гурт «Кальмары» выдаў сваю дэбютную пласцінку. Альбом, які атрымаў назву «Пад піва», і да якога музыкі ішлі ўсе пяць гадоў існавання, утрымлівае 11 кампазіцый ды 3 бонус-трэкі.

Агульнай канцэпцыяй дыска стала магчымасць «слухаць яго седзячы на канапе з бутэлькай піва, усміхацца і ні пра што не думаць». Вось толькі набыць «Пад піва» пакуль немагчыма, бо ў крамы ён яшчэ не паступаў, а ў інтэрнэт яго выкладуць не хутка.

«Калі б мы выклалі яго ў сеціва, то дыск наўрад ці хто-небудзь бы набыў. Хіба, толькі для ўласнай калекцыі, — тлумачыць лідар гурта Сяргей Машковіч. — Вядома, мы яго выкладзем у інэт, але гэта ўжо будзе нашмат пазней. Спачатку паглядзім, як будзе ўвогуле ісці продаж».

Напрыканцы мінулага году «Кальмары» прэзентавалі на Ultra-Music першы сінгл «Жоўтыя тухлі», песню «пра хлопчыка-патрыёта, якога не аднойчы хацелі запрасіць паздымацца ў Галівудзе, але ён заўсёды адмаўляўся».

Хутка дыск з'явіцца ў музычных крамах, а пакуль самым нецярплівым музыкі прапануюць шукаць яго на мінскіх канцэртах. Напрыклад, падчас выступу :B:N: 19 красавіка ў клубе Re:Public. На дыску намаляваны вялікі кальмар, які і закліканы сведчыць пра тое, што гэты альбом найбольш пасуе праслухоўванню менавіта «пад піва».

Ещё в разделе

Комментарии:

MP3-презентации


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий