среда, 4 апреля 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Замест адмененых канцэртаў Кулінковіч правядзе творчую сустрэчу

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Замест адмененых канцэртаў Кулінковіч правядзе творчую сустрэчу
Apr 4th 2012, 12:01

Александр Куллинкович

Замест адмененых канцэртаў Кулінковіч правядзе творчую сустрэчу

Сегодня в 15:01 ЕврорадиоФото: Валентин Хасеневич Neuro Dubel, Рок-салідарнасць

Грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» ладзіць творчую сустрэчу з Аляксандрам Кулінковічам. Падчас яе адбудзецца шэраг конкурсаў і невялічкі выступ Neuro Dubel.

Сам музыка кажа, што цягам сустрэчы дакладна не хоча кранаць пытанні, звязаныя з адменамі канцэртаў, бо ад гэтага ўсё роўна лепш не стане. Кулінковіч плануе пагаварыць з гледачамі пра творчасць Neuro Dubel ды проста пра беларускую музыку.

«Людзі, якія на гэтую сустрэчу прыйдуць, не могуць паўплываць на забароны. Іх у першую чаргу будзе цікавіць, чым жыве гурт, — кажа Аляксандр. — Пагутарым проста пра рок-музыку, пра тое, што мы граем, што бачым, што плануем граць. Я не хачу кранаць нейкія палітычныя пытанні, не гледзячы, што нас упарта штурхаюць у гэтую самую палітыку. Але, тым не менш, я не хачу ёй займацца».

У тое, што кампанія «Рок-салідарнасць» можа паўплываць на сітуацыю з забаронай канцэртаў і дапамагчы музыкам з «чорных спісаў» аднавіць гастрольную дзейнасць, Кулінковіч не верыць.

Творчая сустрэча з Аляксандрам Кулінковічам адбудзецца 6 красавіка на офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3). Уваход вольны. Пачатак у 19:00.

Комментарии:


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий