суббота, 2 июня 2012 г.

Ultra-Music [expanded by feedex.net]: Пачаўся прыём заявак на ўдзел у «Басовішчы»

Ultra-Music [expanded by feedex.net]
Ultra-Music
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у «Басовішчы»
Jun 1st 2012, 14:55

Басовішча 2011

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у «Басовішчы»

Сегодня в 17:55Источник: пресс-релизФото: Вячеслав Радионов
Темы: Басовішча

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, традыцыйны фестываль «Басовішча» адбудзецца ў гэтым годзе 13–14 ліпеня на паляне Борык ў польскім Гарадку. Фармат фестывалю застаецца нязменным: на працягу двух дзён на сцэне выступяць гурты з Беларусі і Польшчы.

«Мы афіцыйна падпісалі дамову з Міністэрствам адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы. Атрымалі грант у суме 90 000 злотых, — кажуць арганізатары фестывалю — Беларускае аб'яднанне студэнтаў і аб'яднанне Pogotowie Kulturalno Spoleczne. — Гэта менш, чым у папярэднія гады, але мы прыкладаем усе намаганні, каб гэта не паўплывала на якасць фестывалю. Мы таксама атрымалі грант ад Маршальскага ведамства ў суме 10 000 злотых. А прадстаўнікі Гарадскога савета Беластока спадары Яцэк Ханько i Пётр Янкоўскі па ўласнай ініцыятыве прапанавалі перавесці 1000 злотых».

Ужо вядомыя імёны некаторых удзельнікаў фестывалю: гурты :B:N:, IQ48, і «Кальмары». Першыя два з іх добра знаёмыя публіцы фестывалю: :B:N: станавіліся пераможцамі конкурснай часткі «Басовішча» ў 2002 годзе, а IQ48 — у 2003 годзе. Астатніх удзельнікаў арганізатары назавуць пазней. Апроч асноўнай сцэны, у праграме фестывалю значацца і DJ-сэты.

7 ліпеня, адбудзецца канцэрт «Before Басовішча» — падзея, якая абяцае стаць новай традыцыяй фестывалю. У гэты дзень у Беластоку выступіць гурт Drum Ecstasy. Акрамя таго, падчас «Before» будзе зладжаны адбор мясцовых маладых гуртоў для ўдзелу ў «Басовішчы».

Гурты з Падляшша могуць дасылаць свае заяўкі (разам з адной песняй у mp3 ці спасылкай на гэты трэк) на адрас konkurs@basowiszcza.org да 20 чэрвеня (у тэме неабходна пазначыць «Before Basowiszcza»). Туды ж свае заяўкі могуць дасылаць і беларускія гурты для ўдзелу ў традыцыйным конкурсе маладых выканаўцаў (з інфармацыяй пра гурт, адным трэкам і пазнакай «Басовішча — Конкурс»).

Комментарии:


[ comments ]

You are receiving this email because you subscribed to this feed at blogtrottr.com.

If you no longer wish to receive these emails, you can unsubscribe from this feed, or manage all your subscriptions

Комментариев нет:

Отправить комментарий